Некалькі дзясяткаў чалавек падпісала кантракт на службу ва Украінскім легіёне. Гэта трэці набор украінцаў, якія пражываюць за мяжой і якія хочуць змагацца з расійскімі акупантамі. Цэнтр рэкрутынгу легіёну працуе ў польскім Любліне. «Сярод добраахвотнікаў ёсць жанчыны», — гаворыць генеральны консул Украіны ў Любліне Алег Куць.
— Цяпер шмат заявак паступае ад жанчын і моладзі, прычым з розных краін свету, не толькі Польшчы. Гэта ЗША, Канада, Эстонія, Нарвегія, Германія. Добраахвотнікі, якія былі прынятыя падчас першага набору, цяпер праходзяць другі этап навучання паводле спецыяльнасцей, а пазней будзе трэці этап.
З моманту падпісання кантракту і да перакідкі салдата на фронт праходзіць паўгода. За гэты час курсанты адбываюць падрыхтоўку.
Да сённяшняга дня кантракты на службу ва Украінскім легіёне падпісала каля 1 тыс. 500 украінцаў з цэлага свету. Галоўны цэнтр рэкрутынгу знаходзіцца ў Генеральным консульстве Украіны ў Любліне.
Ініцыятыва «Украінскі легіён», якая мае на мэце прыцягнуць украінцаў за мяжой ва Узброеныя сілы Украіны, была створаная ў ліпені мінулага года на моцы пагаднення паміж Кіевам і Варшавай. Вайсковую падрыхтоўку будучых салдат ажыццяўляе польскі бок паводле стандартаў НАТА.
вс